Государственное учреждение образования "Средняя школа №1 г.п.Кореличи"
Отдел образования Кореличского районного исполнительного комитета
ПЛАН правядзення Тыдня роднай мовы
ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы»
з 17.02.2025 па 22.02.2025
17 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Карэлічы» адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры.Вучні 9 «А» класа, Трыбуць Ю., Кулак І., з гэтай нагоды абвясцілі ўсе класныя калектывы і пазнаёмілі з планам Тыдня, запрасіўшы кожнага прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, а таксама выказалі думку, што гэты тыдзень будзе ўспрымацца навучэнцамі як сапраўднае свята, свята ведаў, здольнасцей, адкрыццяў, свята роднай мовы ☘️
17 лютага адбыўся аукцыён «Растлумач фразеалагізм — атрымай сюрпрыз!»
Інтэлектуальная гульня «Ведай роднае слова» сабрала вучняў 7-х класаў, якія з запалам дэманстравалі свае веды: перакладалі словы, выразы, разгадвалі рэбусы, тлумачылі лексічнае значэнне слоў.Самыя актыўныя ўдзельнікі гульні — Гожая Ульяна, Крывапуст П., Караленка П., Арабковіч А.
18 лютага вучні 11 класа прэзентавалі выставу кніг — юбіляраў 2025 года500 год «Апосталу»- апошняе друкаванне Ф. Скарыны,115 год зборніку «Песні Жальбы» Я. Коласа115 год зборніку «Гусляр» Я. Коласа100 год зборніку «Крапіва» К. Крапівы і г. д.
Стала добрай традыцыяй у рамках Тыдня роднай мовы праводзіць музабоз » Сучасныя беларускія кампазіцыі на беларускай мове». Дзякуючы Алене Віктараўне, Аляксею Мікалаевічу Буй, а таксама Надзеі Уладзіміраўне Урбановіч кожны перапынак гучалі беларускія хіты пад жывы гук, што не магло не захапіць нашых вучняў
19 лютага вучні 5-х, 6-х класаў прагледзелі і прааналізавалі анімацыйны фільм, зняты кінастудыяй «Беларусьфільм», «Класікі і шахматы».Галоўныя персанажы мультфільма — Якуб Колас і Янка Купала. У кадры не проста сяброўская партыя — паэтычны батл.
Пяціхвілінка » Да 90-гадовага юбілею Р. Барадуліна»