Гучы, родная мова!

Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

І гучы вечна, ярка і нова,

Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх —

Беларуская родная мова!

                               Алесь Ставер.

У 2019/2020 навучальным годзе  вучні  1 “А” класа пачалі свой шлях у краіну ведаў з роднай мовы. Словы па-беларуску сямёра першакласнікаў вымаўляюць старанна і звонка. Алена Яцук, Маргарыта Дубкова, Дар’я Лустач, Данііл Анісімаў, Ксенія Філончык ды сястрычкі Руфіна і Эвяліна Нарбутовіч – клас невялікі, таму голас кожнага добра чуваць. Але хоць вучняў не так і шмат, затое запалу спасцігаць новыя веды праз край.

 З мэтай папулярызацыі беларускай мовы ва ўстанове адукацыі праводзяцца Тыдні беларускай мовы і літаратуры,​

мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

Працуе аб’яднанне па інтарэсах  “Тэатральная творчасць”

(кіраўнік Гімпель А.І.)

У ходзе вусна-гістарычных даследаванняў удзельнікі гуртка даследуюць традыцыі, звычаі, абрады сваёй малой радзімы. Апрацаваны матэрыял выкарыстоўваюць ў складанні рэпертуару гуртка. Вучнямі падрыхтаваны тэатралізаваныя пастаноўкі “Пад Каляднаю зоркаю”, “Шлях да Вялікадня”, “Запрашаем на вячоркі”, “Багач – свята збору ўраджаю” і інш. 

Запісаны буктрэйлер па кнізе Якуба Коласа “Казкі жыцця”,

відэафільм “Экскурсія па малой радзіме”.

Вопыт  работы аб’яднання па інтарэсах быў прадстаўлены на раённай педагагічнай канферэнцыі (жнівень 2016 года), абласным семінары метадыстаў (2016 год), міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  “Асоба. Адукацыя. Грамадства” (2018 год), на старонках раённай газеты «Полымя», «Настаўніцкай газеты» (№46 ад 27 красавіка 2017 года).

Дзень роднай мовы (21 лютага 2023 года)

Тыдзень роднай мовы (люты 2024 года)