КОНТАКТЫ

Трэці дзень у лагеры быў прысвечаны Дню роднай мовы. На працягу дня выхаванцы лагера стараліся размаўляць на беларускай мове. У час размовы «Беларусь — мая Радзіма» дзеці ўзгадалі паняцці «Радзіма», «Бацькаўшчына», «продкі», «беларусы». Працягам гутаркі стаў конкурс вершаў пра Радзіму. Лепшымі сталі: Саўка Я, Жэрнак С, Арабковіч М, Шпакоўскі І. У час экскурсіі у бібліятэку выхаванцы прынялі ўдзел у віктарыне. Дзеці прадэманстравалі сваю эрудыцыю і знаходлівасць. Працоўны дэсант дазволіў навесці у атрадзе парадак, а на двары — уменне чысціць пляцоўку ад снегу. Завяршыла дзень у лагеры гадзіна псіхолага «Пясчаныя фантазіі».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *