КОНТАКТЫ

25 чэрвеня (у рамках папулярызацыі беларускай культуры) прайшоў дзень беларускамоўных зносін.
Хочаш вывучыць мову? Гуляй з сябрамі разам. Таму пачалі дзень з настольнай гульні “Беларуская скарбонка“. Жырандоля, зэдлік і яшчэ 1900 слоў папоўнілі лексічны запас дзяцей.
У творчым конкурсе “Каб любіць Беларусь нашу мілую“ ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі крэатыўнасць і абсалютную любоў да Беларусі.
Вячэрняе вогнішча сабрала ўсіх: і дзяцей, і дарослых на вячоркі. З запалам спявалі пад гітару песні: “Купалінка”, “Туман ярам“, “У садзе гуляла“, “Чаму ж не прыйшоў?” і іншыя.
Увесь дзень размаўлялі выключна па — беларуску.
Беларуская мова — модная мова!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *