КОНТАКТЫ

Тыдзень роднай мовы

ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы»

з 17.02.2025 па 22.02.2025

№ п/пНазва мерапрыемстваДата, час, месца правядзенняУдзельнікіАдказныя
ПАНЯДЗЕЛАК, 17.02.2025
 1Адкрыццё Тыдня. Прэзентацыя “Дзень роднай мовы” Вучні школыГімпель А.І., Гурын Н.І.
 2Інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”7 урок, кабінет № 237”А”, 7”Б” класыГімпель А.І.
 3Адкрыццё выставы “Пісьменнікі-юбіляры”10.40, другі паверхБібліятэкар  Бабанская А.В.
 4Аукцыён “Растлумач фразеалагізм – атрымай сюрпрыз”Кожны перапынак              на працягу дня, 3 паверхВучні школыГімпель А.І.
 5Развучванне беларускіх  народных гульняўНа працягу дня ў час перапынкаў3”Б”класСанюк Л.Я.
АЎТОРАК, 18.02.2025
1Музабоз “Сучасныя беларускія кампазіцыі на беларускай мове”На працягу дня, 3 паверхВучні школыГімпель А.І. Буй А.В. Буй А.М.
Рэспубліканская кантрольная работа па беларускай мовеКабінет № 1510  класГурын Н.І.
 3Адкрыццё выставы “Кнігі-юбіляры”11.00, другі паверх11 клас, вучні школыГурын Н.І.
Акцыя “Буккросінг: чытаем  на роднай мове”На працягу тыдня, школьная прастораВучні школыБабанская А.В.
Экскурсія ў этнаграфічны куток “Аб родным краі роднай мовай ”13.40, музейны пакойВучні школыВасько А. Г.
СЕРАДА, 19.02.2025 
 1Алімпіяды па беларускай мове10.00–11.003-4 класыКарчэўская А.А.
 2Конкурс беларускіх прыказак “ З рога ўсяго многа”      5 урок, кабінет № 193”Б” класКонюх В.Л.
Прагляд і аналіз анімацыйнага фільма “Класікі і шахматы”1 урок,  кабінет № 235”Б” класГімпель А.І.
ЧАЦВЕР, 20.02.2025
Віктарына “Гучы, роднае слова”12.50, кабінет № 257”Б” класГімпель А.І.
Акцыя “Сэлфі                        па-беларуску” (аўтапартрэт на фоне беларускага надпісу)На працягу дняВучні школыГімпель А.І., Гурын Н.І.
Акцыя “Інстаграм па-беларуску”Кожны перапынак, другі паверхВучні школыГімпель А.І.
 4Гульня “Адгадай мелодыю”          ( па беларускіх песнях) Кабінет № 313”А”класСанюк Л.Я.
 5Конкурс “Слоўнікавыя словы ў малюнках”На працягу дня, кабінет № 193 ”Б” класКонюх В.Л.
ПЯТНІЦА, 21.02.2025  
1Лектарская група па тэме “ Міжнародны дзень роднай мовы”9.00, вучэбныя кабінеты9”А” класГімпель А.І.
2Пяціхвілінка “Р.Барадуліну прысвячаецца”(да 90-гадовага юбілею пісьменніка)10.45, трэці  паверх   9”Б” класГімпель А.І.
3.Угульнаадукацыйная дыктоўка, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама Дню беларускага пісьменства13.35, кабінет № 15  Працоўны калектыў, вучні школы  Гурын Н.І.
4.Акцыя “Размаўляй                са мной па-беларуску”На працягу дняУсе вучні школы , настаўнікіГімпель А.І. Гурын Н.І.
5.Конкурс “Свет беларускіх загадак”5 урок, кабінет № 174 класМаслоўская А.В.
6.Акцыя “Чытаем класіка разам” (да 100-годдзя з дня нараджэння І.Навуменкі )10.45, другі паверх11 класГурын Н.І.
7“Край мой − Беларусь” (да дня роднай мовы)На працягу дня, кабінет № 38Выхаванцы лагераСуднік І.М.
8.Хвілінка бяспекі Выхаванцы лагераСуднік І.М.
9.Размова на тэму “Беларусь − мая Радзіма” Выхаванцы лагераСуднік І.М.
10.Конкурс вершаў пра Радзіму Выхаванцы лагераСуднік І.М.
СУБОТА, 22.02.2025
Анлайн-чэлендж “Льецца мова”На працягу тыдня, сацыяльныя сеткіВучні школыГурын Н.І., Гімпель А.І.
 2“Пажаданні роднай мове” (віншавальная паштоўка)На працягу дняКласныя калектывыГімпель А.І.
 3Падвядзенне вынікаў Тыдня роднай мовы14.30, кабінет № 15Вучні школыГурын Н .І., Гімпель А.І.  

17 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. п. Карэлічы» адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры.
Вучні 9 «А» класа, Трыбуць Ю., Кулак І., з гэтай нагоды абвясцілі ўсе класныя калектывы і пазнаёмілі з планам Тыдня, запрасіўшы кожнага прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, а таксама выказалі думку, што гэты тыдзень будзе ўспрымацца навучэнцамі як сапраўднае свята, свята ведаў, здольнасцей, адкрыццяў, свята роднай мовы ☘️


17 лютага адбыўся аукцыён «Растлумач фразеалагізм — атрымай сюрпрыз!»


Інтэлектуальная гульня «Ведай роднае слова» сабрала вучняў 7-х класаў, якія з запалам дэманстравалі свае веды: перакладалі словы, выразы, разгадвалі рэбусы, тлумачылі лексічнае значэнне слоў.
Самыя актыўныя ўдзельнікі гульні — Гожая Ульяна, Крывапуст П., Караленка П., Арабковіч А.


18 лютага вучні 11 класа прэзентавалі выставу кніг — юбіляраў 2025 года
500 год «Апосталу»- апошняе друкаванне Ф. Скарыны,
115 год зборніку «Песні Жальбы» Я. Коласа
115 год зборніку «Гусляр» Я. Коласа
100 год зборніку «Крапіва» К. Крапівы і г. д.


Стала добрай традыцыяй у рамках Тыдня роднай мовы праводзіць музабоз » Сучасныя беларускія кампазіцыі на беларускай мове». Дзякуючы Алене Віктараўне, Аляксею Мікалаевічу Буй, а таксама Надзеі Уладзіміраўне Урбановіч кожны перапынак гучалі беларускія хіты пад жывы гук, што не магло не захапіць нашых вучняў


19 лютага вучні 5-х, 6-х класаў прагледзелі і прааналізавалі анімацыйны фільм, зняты кінастудыяй «Беларусьфільм», «Класікі і шахматы».
Галоўныя персанажы мультфільма — Якуб Колас і Янка Купала. У кадры не проста сяброўская партыя — паэтычны батл.

Пяціхвілінка » Да 90-гадовага юбілею Р. Барадуліна»