КОНТАКТЫ

21 лютага — дзень роднай мовы

План правядзення Дня роднай мовы 

ў дзяржаўнай установе адукацыі

“Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы”

2022/2023 навучальны год

21 лютага

Дзень роднай мовы

МерапрыемствыУдзельнікіАдказныя
1Акцыя “Пераходзь на беларускую”7 “А” класГімпель А.І.
2Абвяшчэнне аб Дні роднай мовы7 “А” класГімпель А.І.
3Гродзенскі абласны дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы10, 11 класы, бацькіГурын Н.І.
4Прэзентацыя стэнда “Ёсць імёны і ёсць такія даты: юбіляры-пісьменнікі 2023 года”10 класГурын Н.І.
5Воблака слоў “Роднаму слову прызнанне ў любові”8 “А” класГурын Н.І.
6“Жывая класіка”. Чытанне вершаў беларускіх паэтаў11 класГурын Н.І.
7Чэлендж “ Пэтычны дзень з роднай мовай”5-ыя класыГімпель А.І.
8Адкрыты ўрок па беларускай літаратуры “М.Лынькоў. Апавяданне “Васількі”. Трагічны лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны”5 “А” класГімпель А.І.

На базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы” прайшоў абласны дыктант

“Хто забыў сваіх продкаў – сябе згубіў, хто забыў сваю мову – усё згубіў”, — пісаў Уладзімір Караткевіч.

21 лютага  — Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы” прайшоў абласны дыктант. Пісалі яго 30 чалавек: за партамі працавалі і педагогі, і вучні, і іх бацькі, і супрацоўнікі ўпраўлення адукацыі  і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама, і работнікі школы. Работа  “Музейная гара“ аб’яднала дзяцей і дарослых пачуццём гонару за Гродзеншчыну і яе славутых асоб, яе гісторыю.

Пасля напісання была арганізавана самаправерка па ўзоры.

Гавораць удзельнікі абласнога дыктанта

Богуш Іна Аляксандраўна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама:

— Не магла не прыйсці сёння на значнае мерапрыемства – напісанне дыктанта ў Міжнародны дзень роднай мовы.

Хваляванне прысутнічала, таму што шмат  гадоў у гэтай школе я працавала настаўнікам беларускай мовы і дыктавала сама.

Вельмі вялікі сэнс тэкста, які быў прапанаваны.

Родная мова мілагучная, цудоўная, словы быццам аксаміты, бальзам для душы. Шануйце, любіце і цаніце родную мову!

Вярбіцкая Алена Аляксандраўна, дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы”:

— Прыемна было бачыць разам вучняў і педагогаў. Пачуццё гонару за славутую гісторыю Гродзенскага краю аб’яднала нас.

Лёгкае хваляванне не пакідала мяне, бо я дырэктар і настаўнік рускай мовы і літаратуры. Справілася добра.

Вялікі дзякуй за гэтыя 45 хвілін, якія сталі асабіста для мяне імгненнямі паразумення і суладдзя, радасці і шчасця звацца беларусам, ганарыцца знакамітымі асобамі, цудоўнай гісторыяй роднага краю.

Шавейка Лізавета, вучаніца 11 класса ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Карэлічы”:

— 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З прапановай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш. Там 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў.

Сёння у свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта свята спрыяе таму, каб людзі задумаліся пра лёс роднай мовы, на якой вымавілі першае слова, на якой размаўлялі іх продкі.

Упершыню мне пашанцавала прыняць удзел у такім мерапрыемстве. У класе побач са мной пісалі дыктант не толькі мае аднакласнікі, а таксама настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі іншых устаноў, якія неабыякава адносяцца да роднай мовы, культуры. У гэты час, лічу, кожны адчуў сувязь са сваёй радзімай, са сваімі продкамі.

Беражыце РОДНУЮ МОВУ! Размаўляйте па-беларуску!


На працягу Міжнароднага дня роднай мовы праходзіла Акцыя “Пераходзь на беларускую” , вучні раздавалі флаеры з заклікам вывучаць, размаўляць, любіць родную мову

У дзень роднай мовы прайшла прэзентацыя выставы » Ёсць імёны і даты такія: беларускія пісьменнікі — юбіляры 2023 года»

У дзень роднай мовы прайшоў конкурс вершаў «Жывая класіка». Гучалі творы беларускіх паэтаў.

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі: Сас Карына -1 месца, Ламан Уладзіслаў — 2 месца, Шавейка Лізавета — 3 месца


Да дня роднай мовы вучні падрыхтавалі воблака слоў «Роднаму слову прызнанне ў любві»

У дзень роднай мовы А.І. Гімпель правяла адкрыты ўрок на тэму “М . Лынькоў . Апавяданне “Васількі”. Трагічны лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны”