30 сакавіка 2023 года вучні 5-ых класаў, класныя кіраўнікі Навумчык Т.А. і Саўко І.А., наведалі гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі» ДУА » Райцаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа». Вучні з цікавасцю паслухалі звесткі з гісторыі школы і гаспадаркі, наведалі этнаграфічны пакой у выглядзе сялянскай хаты, задалі пытанні, зрабілі фота. Даступна паведалі матэрыял і адказалі на пытанні добразычлівыя экскурсаводы. Напрыканцы экскурсіі спыніліся каля царквы Святой Варвары, з захапленнем разгледзелі будынак, даведаліся гісторыю царквы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *