Государственное учреждение образования "Средняя школа №1 г.п.Кореличи"
Отдел образования Кореличского районного исполнительного комитета
16 лютага 2026 года
Тыдзень роднай мовы стартаваў! Вучаніцы 10 класа Шымановіч Карына і Біласцецкая Вікторыя падзяліліся анонсам мерапрыемстваў і цёплымі словамі пра значнасць мовы. Пакуль жыве мова — жыве народ, наш спадчынны код.
У пачатку дня адбылося адкрыццё выставы «Пісьменікі — юбіляры».
Сення першы дзень роднай мовы. Мы, 4-А клас, правялi гульню «Новыя словы, якiя вас здзiвяць». Словы змагаюцца за выжыванне. Дзецям было прапанавана дзесяць слоў, якiя прыжылiся параўнаўча нядаўна, вядомыя не ўсiм, але маюць перспектыву на ўвесьчасную прапiску. Так слова «iмпрэза» абазначае нейкае мерапрыемства, «сецiва»-интэрнэт, «падабайка»-лайк, «iмбрык»-чайнiк, «заўзятар»-балельшчык, «прышпiльна»-як па-руску прыкольна. Пазнаемiлiся са словамi «тэлiць», «бракуе», «рыхтык», «шапiк». Хочацца пажадаць, каб з вуснаў беларусаў гучала больш новых прыгожых слоў.
Вучаніца 10 класа Занько Карына правяла арыгінальную інтэрактыўную акцыю пад назвай «Растлумач фразеалагізм — атрымай сюрпрыз».
Сутнасць акцыі была простай і цікавай: на перапынках Карына прапаноўвала і вучням, і настаўнікам выцягнуць паперку з устойлівым выразам (напрыклад, «Як кот наплакаў» або «Варонаў лічыць») і растлумачыць яго значэнне. Тыя, хто паспяхова спраўляўся з заданнем, атрымлівалі невялікі салодкі сюрпрыз.
Такім чынам, акцыя не толькі падняла настрой удзельнікам, але і дапамагла ў нязмушанай форме папоўніць веды па беларускай мове і фальклоры.
17 лютага 2026 года
Фільм «Класікі і шахматы» стаў для вучняў 6 «А» класа не проста чарговым урокам, а сапраўдным адкрыццём. Дзякуючы анімацыйнай форме і ўдаламу спалучэнню фантазіі з рэальнымі фактамі, беларускія класікі ператварыліся ў блізкіх і зразумелых герояў. Галоўны вынік прагляду — фарміраванне ў дзяцей жадання чытаць творы Я. Купалы і Я. Коласа, ганарыцца тым, што вучні з’яўляюцца нашчадкамі багатай культурнай спадчыны.
На працягу дня праходзіла акцыя «Буккросінг: чытаем на роднай мове»
18 лютага 2026 года
Конкурс чытальнікаў был прысвечаны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.Мерапрыемства распачалося з уступнага слова настаўніка, які расказаў дзецям пра прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы, пра яе значэнне ў жыцці кожнага чалавека.У асноўнай частцы конкурсу прагучалі вершы класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, а таксама творы сучасных паэтаў. Вучні стараліся перадаць не толькі правільнасць вымаўлення, але і настрой, і любоў да роднага слова.Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Конкурс паспрыяў не толькі развіццю творчых здольнасцей вучняў, але і фарміраванню павагі да роднага слова, да гісторыі і культуры беларускага народаПераможцамі сталі: Болбат Яраслаў, Лазінская Марыя, Пачынчык Ксенія., Хауста Міколь
У 3«Б» класе ў рамках Тыдня роднай мовы прайшла займальная віктарына «Знаўцы роднай мовы». Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі і ўспаміналі народныя прыказкі. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, дазволіўшы кожнаму вучню праявіць сваю эрудыцыю і любоў да роднага слова. Усе ўдзельнікі яшчэ раз пераканаліся, наколькі прыгожая і мілагучная наша беларуская мова.
Сустрэча з беларускімі класікамі ( магчымасці штучнага інтэлекту)
Разумныя машыны навучыліся распазнаваць чалавечы голас, абыгрываць у шахматы знакамімых гросмайстраў, ставіць медыцынскія дыягназы. Сфера іх уплыву пашыраецца так хутка, як нястрымны тайфун захоплівае тэрыторыі. Хваляванне прайшло і ў пісьменніцкіх колах. Камп’ютары становяцца здольнымі пісаць кнігі, афармляць іх (ужо пабачылі свет такія выданні, як, дарэчы, і напісаныя ў суаўтарстве з пісьменнікамі). Няўжо творца застанецца за бортам цывілізацыі?Наш адказ — не. Пачуцці чалавека, працу над тэкстам, знаёмства з асобай пісьменніка не можа замяніць ШІ.
Лагер «Астравок дзяцінства». Сённяшні дзень прысвечаны роднай беларускай мове. Спачатку дзеці разгадвалі віктарыну «Мая Беларусь». Затым падпісвалі назвы малюнкаў на беларускай мове. Лепшымі знаўцамі роднай мовы сталі Германюк М., Дуброўская А. і Болбат С.
19 лютага 2026 года
19 лютага ў 4б класе прайшоў інтэлектуальны турнір «Знаўцы роднай мовы». Вучні з імпэтам адгадвалі беларускія загадкі, прыказкі, прымаўкі. Да спадобы вучням прыйшлася гульня з беларускімі словамі «Вежа».
«Загадкі з роднай хаткі» — конкурс знаўцаў вуснай народнай творчасці. Вучні 7 «А» падрыхтавалі малодшым школьнікам загадкі пра нацыянальныя стравы, пра родную мову. Кожнаму, хто актыўна ўдзельнічаў у конкурсе, быў падрыхтаваны падарунак — сюрпрыз.
Мерапрыемства «Падарожжа ў краіну Слоў»» стала сапраўдным святам слова і творчасці. Вучаніцы педагагічнай групы Шымановіч К. і Біласцецкая В. праявілі не толькі арганізатарскія здольнасці, але і шчырую любоў да дзяцей і роднай культуры. Ім удалося стварыць жывы, духоўны ўрок, які запомніцца чацвёртакласнікам надоўга. Гэта мерапрыемства — яркі прыклад таго, як перадача традыцый ад старэйшых да малодшых можа быць не фармальнай, а захапляльнай і шчырай.
Прайшла акцыя сэлфі па — беларуску «Фота з нацыянальным характарам». Вучні, нібы маладыя парасткі на ніве роднага слова, з замілаваннем і гонарам фатаграфаваліся, трымаючы ў руках драўляныя лыжкі, кнігі з вершамі, васількі, каласы, бульбу. Іх твары свяціліся шчырай усмешкай, а вочы гарэлі тым асаблівым агеньчыкам, які загараецца толькі тады, калі чалавек сустракаецца з чымсьці сапраўдным, сваім, родным.
Сапраўднай жамчужынай дня стала фотазона «Адчуй смак роднай мовы». Гэта была не проста рамка для фота — гэта быў партал у свет беларускасці. Рамка стала сімвалічным акном, праз якое вучні, госці школы, настаўнікі паказвалі свету: «Вось яна, мая мова!!! Яна жывая, смачная, яна мая!» І ў гэты момант фотаапарат лавіў не проста выяву, а саму душу беларуса.
20 лютага 2026 года
Рэспубліканская анлайн-дыктоўка па беларускай мове, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Паэтычны тэкст прысвечаны Году беларускай жанчыны.
Беларускія жанчыны — неўміручая краса.… Замест воч — адбіткі небаЯснай чэрвеньскай красы.
У межах святкавання Дня роднай мовы наша школа напоўнілася асаблівым цяплом і шчырасцю. Да нас у госці завіталі мудрыя, актыўныя, інтэлегентныя і прыветлівыя жанчыны з ЦСАН Карэліцкага раёна, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта сустрэча стала не проста мерапрыемствам, а сапраўдным дыялогам паміж пакаленнямі, сімвалічным у Год беларускай жанчыны.