КОНТАКТЫ

Тыдзень роднай мовы

















Сапраўднай жамчужынай дня стала фотазона «Адчуй смак роднай мовы». Гэта была не проста рамка для фота — гэта быў партал у свет беларускасці. Рамка стала сімвалічным акном, праз якое вучні, госці школы, настаўнікі паказвалі свету: «Вось яна, мая мова!!! Яна жывая, смачная, яна мая!» І ў гэты момант фотаапарат лавіў не проста выяву, а саму душу беларуса.


Рэспубліканская анлайн-дыктоўка па беларускай мове, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Паэтычны тэкст прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Беларускія жанчыны — неўміручая краса.
… Замест воч — адбіткі неба
Яснай чэрвеньскай красы.


У межах святкавання Дня роднай мовы наша школа напоўнілася асаблівым цяплом і шчырасцю. Да нас у госці завіталі мудрыя, актыўныя, інтэлегентныя і прыветлівыя жанчыны з ЦСАН Карэліцкага раёна, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта сустрэча стала не проста мерапрыемствам, а сапраўдным дыялогам паміж пакаленнямі, сімвалічным у Год беларускай жанчыны.