Выпускніца Мілана Арабей стала адной са шчасліўчыкаў, якім удалося ўзяць запаветную сотню на ЦЭ па біялогіі. У дзень, калі павінны былі з’явіцца вынікі цэнтралізаванага экзамену па выбары, яна зайшла на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, увяла дадзеныя і — расплакалася ад шчасця. Мілана разлічвала на высокі вынік, але што гэта будзе «сотка», не чакала: – У той момант зразумела, што нездарма працавала на працягу некалькіх гадоў, а гэты год асабліва. У школе быў добры настаўнік, рэпетытар, плюс шмат займалася самастойна, перапрацавала каля сотні варыянтаў тэстаў. Спрабавала сілы і на рэпетыцыйных этапах – набірала больш за 90 балаў. У дзень здачы ЦЭ выпускніца зусім не хвалявалася: – Настройвала сябе, што ўсё будзе добра, таму ішла на экзамен спакойна. Тэставыя заданні не здаліся складанымі – справілася за 40 хвілін. Пакінуты час правярала адказы і думала над пытаннямі, у якіх сумнявалася. Пасля іспыту патэлефанавала настаўніку і рэпетытару, каб абмеркаваць спрэчныя моманты. Вырашылі, што памылак няма. Цяпер разумею, што няма нічога немагчымага і ўсё ў нашых руках. Галоўнае – упарта працаваць, – лічыць выпускніца. Мара стабальніцы – стаць біёлагам або медыкам, з ВНУ дзяўчына ўжо вызначылася, зараз галоўнае, каб і тут пашанцавала. Навигация по записям Воспитательно-оздоровительный лагерь «Островок детства». День первый Воспитательно-оздоровительный лагерь труда и отдыха «Юность». День первый