КОНТАКТЫ

Выпускніца Мілана Арабей стала адной са шчасліўчыкаў, якім удалося ўзяць запаветную сотню на ЦЭ па біялогіі.

У дзень, калі павінны былі з’явіцца вынікі цэнтралізаванага экзамену па выбары, яна зайшла на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, увяла дадзеныя і — расплакалася ад шчасця.  Мілана  разлічвала на высокі вынік, але што гэта будзе «сотка», не чакала:

– У той момант зразумела, што нездарма працавала на працягу некалькіх гадоў, а гэты год асабліва. У школе быў добры настаўнік, рэпетытар, плюс шмат займалася самастойна, перапрацавала  каля сотні варыянтаў тэстаў. Спрабавала сілы і на рэпетыцыйных этапах – набірала  больш за 90  балаў. 

У дзень здачы ЦЭ  выпускніца зусім не хвалявалася:

– Настройвала сябе, што  ўсё будзе добра, таму ішла на экзамен спакойна. Тэставыя заданні не здаліся складанымі – справілася за 40 хвілін. Пакінуты час правярала адказы і думала над пытаннямі, у якіх сумнявалася. Пасля іспыту патэлефанавала настаўніку і рэпетытару, каб абмеркаваць спрэчныя моманты. Вырашылі, што памылак няма. Цяпер разумею, што няма нічога немагчымага і ўсё ў нашых руках. Галоўнае – упарта працаваць, – лічыць выпускніца.

Мара стабальніцы – стаць біёлагам або медыкам,  з ВНУ дзяўчына ўжо  вызначылася, зараз галоўнае, каб і тут пашанцавала.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *